Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2019

21 ЛЮТАГА - МІЖНАРОДНЫЙ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Паважаныя бацькі! Дапамажыце, калі ласка, нам далучыць вашых дзетак да роднай, беларускай мовы! Давайце разам будзем захапляць нашых дзяцей прыгажосцю і мілагучнасцю роднай мовы. Пачніце з прывітання ці развітання па-беларуску. Да універсальных вітанняў належаць: вітаю, прывітанне, добрага здаровейка. Вітальныя выразы ў дачыненні да часу: добрай раніцы, добрага ранку, дабранак, добры дзень, добры вечар, добрай ночы.

Формы развітання: да пабачэння, да сустрэчы, да скорага, шчасліва заставацца, заставайцеся здаровы, бывайце здаровыя, шчаслівай дарогі.

Ветлівасць. Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюццая амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін сваім дзецям.

Дзякуем: сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння: Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату! Не сярдуйце, так атрымалася! Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся: Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!.

Жадаем: Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашыя родныя! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай вас лёс не здрадзіць! 

Чалавечая мова - гэта, як вялікі стары таямнічы бор, поўну жыцця, поўны звонкіх спеваў, нязнанных вясёлых і страшных шэптаў, поўны радасці і смутку.

Услухайцеся ў родную мову! І вы пачуецце словы моцныя і велічныя, як дубы, што ўзносяцца ў неба, ёсць словы вясёлыя, як песня сонца, ёсць словы, якія звоняць нібы жураўлікі ў небе, альбо скардзяцца, як енк.

Паглядзіце, як гэта цікава: некаторыя словы самім сваім гучаннем як бы пераймаюць тое, што выказваюць, напрыклад: рык, гром, свіст, гук.

Раскрыць дзецям прыгажосць роднай мовы, паказаць яе мілагучнасць - адзін са шляхаў выхавання любві да сваёй Радзімы.

Дык будзем з замілаваннем услухоўвацца ў нашу мову, разам вучыцца мове, далучацца да невычэрпных крыніц беларускай літаратуры, мастацтва, гісторыі роднага краю. Неабходна старацца як найлепш карыстацца роднай мовай, з павагай адносіцца да яе, прыіваць любоў і пашану да мовы Бацькаўшчыны нашым дзецям.

Хацелася б, паважаныя бацькі, каб нашым дзецям прывівалася пашана да роднай мовы як у садку, так і дома. У кожнай беларускай сям'і павінны быць часопісы, кнігі для дзяцей на роднай мове. Выхаванне дзяцей павінна грунтавацца на роднай гісторыі, на родным фальклоры, на родных традыцыях.

Як мага больш чытайце дзецям апавяданняў, казак; вучыце вершы, прыказкі, пашырайце слоўнікавы запас.

У НАС ЁСЦЬ НАДЗЕЯ, ШТО З ВАШАГА БОКУ, 
ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ, 
МЫ СУСТРЭНЕМ АДНАДУМЦАЎ, ПАДТРЫМКУ І ДАПАМОГУ.

Разделы сайта