Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.01.2020

ПРЫЙШЛІ КАЛЯДАЧКІ - БЛІНЫ ДЫ АЛАДАЧКІ!

Сёння ў нашым дзіцячым садку адбылося фальклорнае свята «Прыйшла Каляда». Калядка - гэта маленькая песенка, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Гаспадары частуюць калядоўшчыкаў і таксама жадаюць моцнага здароўя.
Нашы "Калядкі" былі насычаны казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі, беларускімі гульнямі. Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народу, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў.
Дзецям і дарослым вельмі спадабалася гэтае вясёлае свята. Яны актыўна прымалi ў ім удзел: спявалi калядкі, з цікавасцю ўдзельнічалі ў гульнях, частавалі гасцей.

Разделы сайта