Восеньскае свята «Багач».
Багач – свята, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства.
Галоўную ролю ў абрадзе гэтага свята выконвае “багач”. Гэта снапок жыта з устаўленай у яго воскавай свечкай. “Багач” стаіць на працягу ўсяго года ў доме чарговага гаспадара, пад іконамі. У гэты дзень свечка загараецца. Бацюшка праводзіць маленне ў доме, дзе стаіць “багач”. Потым гаспадар нясе “багач” у наступны двор, дзе іх сустракаюць гаспадары: на двары стаіць стол, накрыты белым абрусам, устаўлены снапкамі жыта, ячменя, пшаніцы. “Багач” ставіцца на стале да хлябоў. Служыцца маленне.
Гаспадары запрашаюць у хату, частуюць гасцей, “багач” ставіцца на покуці. Такiм чынам абходзяць па чарзе ўсе хаты. Пасля заносяць у дом чарговага гаспадара, дзе ён застанецца цэлы год.
Падрыхтоўка свечкі суправаджаецца асобымі песнямі і вячэрай усіх удзельнікаў.


