
Сядзіць сыч на капе
Сядзіць сыч на капе, А сава на другой, Гой-гой-гой! на другой, Гой-гой-гой! на другой.
У савы сыч пытае: — Хто ў лесе гукае? Гу-гу-гу! — гукае, Гу-гу-гу! — гукае.
— Дрывасекі мае Сякуць лес у мяне. Чах-чах-чах! — у мяне, Чах-чах-чах! — у мяне.
I сякуць, і крычаць, Каб звяроў напужаць. Пух-пух! — напужаць, Пух-пух! — напужаць.
|
Гушкі, гушкі, гушкі
Гушкі, гушкі, гушкі, Прыляцелі птушкі, Селі на варотах У чырвоных ботах. Боты паскідалі, Кругом паляталі. Сталі сакатаці. Чаго птушкам даці? Прынясу ім жыта, Будуць птушкі сыты. Пасыплю гароху — Хай ядуць патроху. Ды насыплю грэчкі — Хай нясуць яечкі.

|
Сядзіць мядзведзь на калодзе
Сядзіць мядзведзь на калодзе, Капшук вышывае, А сыны-медзведзяняткі Шоўкам падшываюць.
Стары заяц-работнічак На скрыпцы грае, А лісіца, а хітрыца З куста выглядае.
А сарокі-белабокі Пусціліся ў скокі, А вароны, стары жоны, Пайшлі жыта жаці.
А зязюля, а зязюлька Жыта малаціла, А карова, а карова Жыта вынасіла.
Казёл меле, казёл меле, Каза падсыпае, А малыя казляняты У мяшок збіраюць.
Муха месіць, муха месіць, Камар воду носіць, А малыя камарочкі У іх цеста просяць.
|
У куце сядзіць мядзведзь
У куце сядзіць мядзведзь, Хустку вышывае, А лісічка-невялічка Хатку прыбірае. А каток пячэ аладкі, Масла падлівае. Мышанятка жвава, гладка Катку памагае.
|
Ягорачка
Горкай, горкай, горачкай Ішоў малы Ягорачка. Ваўкоў не баяўся, Страхаў не пужаўся. Выразаў Ягорачка Дудачку-свісцёлачку, I свістаў ён птушачкай, Птушачкай-пяюшачкай. Горкай, горкай, горачкай Ішоў малы Ягорачка. |
Іграў я на дудцы
Іграў я на дудцы, Седзячы на будцы. Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, Ту-лю-лю! Грае мая дудка, Пяе весялушка. Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю, Ту-лю-лю! Як зайграла дудка — Прыбег скакаць Юрка.
|
Кую, кую ножку
Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. Дарожка крывая, Кабылка сляпая, Еду, еду, еду, Ніяк не даеду. Прыпрагу сароку, Паеду далёка, У новай кашулі Да майго дзядулі. Скоранька паеду, Каб паспець к абеду. Ладкі ладком Ладкі ладком, Піражкі з мядком, Кашка з алеем, Есці не ўмеем.
|
Ладу, ладу, ладкі
- Ладу, ладу, ладкі - Дзе былі? - У бабкі. - А што елі? - Кашку. - А што пілі? - Малачко. Бабулька казала, Як нас частавала: - Прыходзьце часцей, Пачастую смачней: Дам вам сыраквашкі, Бярозавай кашкі.
|
Люлі-люлі-люлі
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці - Што курачкам даці? Ці ячменю жменьку? Ці гарошку трошку? Ці жыта карыта? Ці бобу каробу? Трэба даць ім грэчкі, Каб неслі яечкі.
|
Сарока-варона
Сарока-варона На прыпечку сядзела, Кашку варыла, Дзетак карміла. Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, А гэтаму не дала. Гэты пальчык — Вялікі гультайчык: Круп не драў, Цеста не мясіў, Вады не насіў. Лыжка на паліцы, Кашка ў камяніцы. Шуг! Шуг! Шуг! Паляцелі — На галоўку селі.
|
Кукарэку, певунок
Кукарэку, певунок, Залаценькі чубок, Пад паветачку пайшоў, Курку-рабку там знайшоў. Пачаў курку пытаць, Ці ўмее чытаць. — Не чытаю, не пішу, Толькі яйкі нясу. Што дзень дзецям нашу Аж па цэламу кашу.

|
Сонейка-сонца
Сонейка-сонца, Выгляні ў аконца, Пасвяці нам трошку, Дам табе гарошку.

|