Дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага ва ўсім свеце
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Абвешчаны ён у лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Міжнародны дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна нагода кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, аб тым багацці, якім мы валодаем ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывём на Беларусі. Адзiн дзень – гэта, канешне, нiшто, але ж трэба з нечага пачынаць!
У нашай установе таксама прайшлі мерапрыемства да гэтага свята.
Самые малодшыя вахаванцы слухалі беларускія казкі, а таксама творы беларускага народнага фальклору.